праект akno e.V, накіраваны на ўзмацненне беларускай акадэмічнай супольнасці ў выгнанні
пра нас
Праект Scholars for Belarus by akno e.V. з’явіўся ў адказ на cтруктурныя змены і выклікі для сусветнай грамадзянскай супольнасці. Сацыяльна-палітычныя крызісы апошніх гадоў патрабуюць новых стратэгій пераадолення цяжкасцяў і асэнсавання бягучага становішча Беларусі і беларускай супольнасці ў свеце.
Гэты кантэкст вызначае нашую мэту – падтрымка беларускіх навукоўцаў у стварэнні ўстойлівых інстытутаў навуковай і грамадскай думкі, здольных да хуткай адаптацыі.