Дата ўступлення ў сілу: 11.04.2025
Мы вельмі сур’ёзна ставімся да абароны вашых персанальных дадзеных. У гэтай Палітыцы прыватнасці тлумачыцца, якія персанальныя дадзеныя мы збіраем пры выкарыстанні нашага сайта, а таксама як мы іх апрацоўваем і абараняем.
1. Назва і кантактныя дадзеныя аператара
Scholars for Belarus, кіруецца Akademisches Netzwerk Osteuropa e. V.
Электронная пошта: pm@scholarsforbelarus.org
Вэб-сайт: scholarsforbelarus.org
Адказны ў адпаведнасці з § 18 Abs. 2 Medienstaatsvertrag:
д-р экан. навук Філіп Крыстоф Шмэдэке (Dr. rer. pol. Philipp Christoph Schmädeke)
2. Збор дадзеных на нашым сайце
Мы збіраем і апрацоўваем наступныя дадзеныя, калі вы карыстаецеся нашым сайтам:
Кантактная інфармацыя: калі вы запаўняеце формы (напрыклад, каб падаць заяўку на ўдзел у мерапрыемствах), мы збіраем ваша імя, адрас электроннай пошты і кантакты ў мэсэнджарах. У такіх выпадках дадзеныя збіраюцца праз надзейныя сэрвісы трэціх бакоў (Airtable, MailChimp).
Тэхнічныя дадзеныя: IP-адрас, тып і версія браўзера, аперацыйная сістэма, URL-адрас, з якога вы перайшлі, час запыту да сервера (збіраецца аўтаматычна праз серверныя лагі).
Cookies: пры наведванні нашага сайта могуць выкарыстоўвацца cookies для паляпшэння функцыянальнасці і зручнасці сайта.
Мы апрацоўваем персанальныя дадзеныя толькі ў выпадках, калі гэта неабходна для забеспячэння функцыянальнасці сайта, апрацоўкі заявак у межах адкрытых набораў Scholars for Belarus, адказаў на вашы запыты і рассылкі навінаў.
3. Мэты апрацоўкі дадзеных
Прадастаўленыя вамі персанальныя дадзеныя выкарыстоўваюцца толькі ў наступных мэтах:
Мы не выкарыстоўваем вашыя дадзеныя для маркетынгу, прафілявання або аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў.
4. Прававая аснова апрацоўкі
Апрацоўка вашых персанальных дадзеных адбываецца на падставе:
арт. 6(1)(b) GDPR — неабходнасць выканання дамовы (напрыклад, апрацоўка вашай заяўкі),
арт. 6(1)(f) GDPR — законныя інтарэсы (напрыклад, забеспячэнне бяспекі і функцыянальнасці нашага сайта),
арт. 6(1)(c) GDPR — юрыдычныя абавязкі.
5. Перадача дадзеных трэцім асобам
Мы не перадаем вашыя персанальныя дадзеныя трэцім асобам без вашай выразнай згоды, за выключэннем выпадкаў, калі гэта неабходна для апрацоўкі (напрыклад, знешнія IT-правайдэры) або калі гэта патрабуецца заканадаўствам.
Знешнія сэрвісы, якія апрацоўваюць дадзеныя ад нашага імя, абавязаны дамоўнымі абавязацельствамі выконваць нормы абароны дадзеных.
6. Тэрмін захоўвання
Мы захоўваем вашы персанальныя дадзеныя толькі так доўга, як гэта неабходна для выканання вышэйзгаданых мэтаў або як гэтага патрабуе заканадаўства.
7. Вашы правы
Вы маеце наступныя правы адносна вашых персанальных дадзеных:
Права на доступ (арт. 15 GDPR),
Права на выпраўленне (арт. 16 GDPR),
Права на выдаленне (арт. 17 GDPR),
Права на абмежаванне апрацоўкі (арт. 18 GDPR),
Права на перанос дадзеных (арт. 20 GDPR),
Права на пярэчанне (арт. 21 GDPR),
Права падаць скаргу ў наглядны орган (арт. 77 GDPR).
Каб рэалізаваць свае правы, калі ласка, звяжыцеся з намі праз info@science-at-risk.org.
8. Бяспека дадзеных
Мы прымяняем адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйныя меры для абароны вашых персанальных дадзеных ад несанкцыянаванага доступу, страты або злоўжывання.
9. Знешнія спасылкі
Наш сайт можа ўтрымліваць спасылкі на знешнія сайты, якія кіруюцца трэцімі асобамі. Мы не нясем адказнасці за палітыку прыватнасці і змест гэтых сайтаў.
Калі ласка, азнаёмцеся з палітыкамі прыватнасці гэтых сайтаў.
10. Змены ў Палітыцы прыватнасці
Мы пакідаем за сабой права змяняць гэту Палітыку прыватнасці ў любы час у адпаведнасці з заканадаўствам. Актуальная версія заўсёды даступная на нашым сайце.