Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі разам з праектам Scholars for Belarus by akno e.V. аб’яўляе конкурс на падтрымку публікацыі лепшых навуковых прац у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.
Задача грантаў – спрыянне выданню і падрыхтоўцы да выдання найлепшых новых даследчых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках у фармаце кніг і навуковых артыкулаў, а таксама павышэнне іх бачнасці і пашырэнне доступу (open access).
Асабліва заахвочваем да ўдзелу маладых навукоўцаў, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу ці доктарскую дысертацыю. У рамках конкурса могуць быць падтрыманы як манаграфіі, так і навуковыя артыкулы. Конкурс не мае тэматычных абмежаванняў.
Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці падаваць свае працы на гранты да 1 чэрвеня 2025 года на адрас premija@palityka.org.