Конкурс міні-грантаў на правядзенне публічных навуковых мерапрыемстваў

Конкурс міні-грантаў на правядзенне публічных навуковых мерапрыемстваў

Дэдлайн падачы заявак — 4 чэрвеня 2025 года.

Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку правядзення канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, воркшопаў і іншых публічных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў.

Мэта конкурса – садзейнічаць ўладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін эміграцыі і забеспячэць бачнасць даследаванняў па Беларусі ў еўрапейскай акадэмічнай прасторы.

Мы не абмяжоўваем тэмы мерапрыемстваў і будзем ацэньваць заяўкі адпаведна крытэрыям, апісаным ніжэй.

Умовы ўдзелу

Заяўку на правядзенне мерапрыемства падае арганізатар.

Заяўка павінна ўключаць:

  • абстракт;
  • фармат, дату, месца правядзення, імёны і кантакты арганізатараў;
  • партнёраў мерапрыемства;
  • папярэдні бюджэт (калі ласка, выкарыстоўвайце форму па спасылцы).

Працэдура адбору і правядзення

Дэдлайн падачы заявак: 4 чэрвеня 2025 года.

Запрашэнне адабраных аплікантаў на сустрэчу для ўдакладнення дэталяў, распрацоўкі плана падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, абмеркавання пунктаў бюджэту і г.д.: 9 чэрвеня 2025 года.

Калі абодва бакі дамаўляюцца аб супрацоўніцтве, арганізатар і Scholars for Belarus падпісваюць грантавую дамову. Арганізатар атрымлівае 70% узгаднёнага бюджэту на працягу 2 тыдняў пасля падпісання дамовы, а рэшту – на працягу 2 тыдняў пасля ўхвалення наратыўнай і фінансавай справаздачы.

Усе мерапрыемствы павінны быць праведзены да 31 снежня 2025 года.

Падача заяўкі не гарантуе атрыманне фінансавання. Праз абмежаванасць рэсурсаў Scholars for Belarus пакідае за сабой права не тлумачыць асобныя прычыны адхілення заяўкі.

Перавага аддаецца мерапрыемствам, якія:

  • Спрыяюць міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву;
  • Маюць пацверджаную падтрымку з боку іншых арганізацый. Гэта можа ўключаць, напрыклад, прадастаўленне памяшканняў, а таксама іншую лагістычную або фінансавую падтрымку.

Памер падтрымкі для кожнага мерапрыемства вызначаецца індывідуальна ў адпаведнасці з пададзеным каштарысам. Арыентыровачная сума міні-гранта – 5 000 еўра. 
Падаць заяўкуbutton arrow

Конкурс міні-грантаў на правядзенне публічных навуковых мерапрыемстваў