Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў

Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў

Дэдлайн падачы concept notes: 8 чэрвеня 2025 года. Абвяшчэнне вынікаў адбору: 23 чэрвеня 2025 года. Дэдлайн здачы артыкулаў: 14 верасня 2025 года.

Праект Scholars for Belarus by akno e.V. і аб’яднанне RAZAM e.V. аб’яўляюць конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў.

Асноўны фокус чаканых тэкстаў – дыяспара, яе дзейнасць, рэпутацыя і імідж, рэпрэзентацыя ў медыя, агенты дыяспары, сувязі і партнёрствы, гісторыя і досвед.

Ганарар за напісанне артыкула – 750 EUR.

У рамках конкурсу будзе аплачана напісанне пяці артыкулаў.

тэмы

Прыклады магчымых тэм:

  1. Беларуская дыяспара ў беларускіх медыя
  2. Беларуская дыяспара ў заходніх медыя
  3. Супрацоўніцтва беларускай дыяспары з іншымі супольнасцямі ў выгнанні: досвед, выклікі, патэнцыял
  4. Небеларускія актывісты ў беларускай дыяспары: матывацыі і формы ўдзелу
  5. Беларускія выдавецтвы ў выгнанні: стратэгіі выжывання, выклікі і магчымасці
  6. Сведчанні пра Беларусь: беларускае аўтабіяграфічнае пісьмо 2020–2025
  7. Беларускія жаночыя супольнасці ў выгнанні: феміністычная оптыка, грамадзянскі актывізм, выклікі і перспектывы
  8. Эканамічнае супрацоўніцтва паміж Германіяй і Беларуссю пасля 2020 года
  9. Даўніверсітэцкія веды пра Беларусь у краінах ЕС

Вы таксама можаце прапанаваць аналітычныя матэрыялы на іншыя тэмы, аднак прыярытэт пры адборы concept notes будзе аддавацца тэмам, пазначаным вышэй.

Умовы ўдзелу

  • Артыкулы павінны быць арыгінальнымі і неапублікаванымі раней.
  • Далейшая публікацыя і выкарыстанне артыкулаў магчыма толькі пры ўказанні крыніцы фінансавання.
  • Прымаюцца тэксты на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мове.

Concept note — гэта кароткае апісанне асноўнай ідэі матэрыялу, які вы прапануеце для ўдзелу ў конкурсе.

Яна павінна ўключаць:

  • кароткае ўвядзенне ў праблематыку;
  • асноўныя даследчыя пытанні або тэзісы, якія будуць раскрыты ў тэксце;
  • прыблізнае апісанне метадалогіі і эмпірычнага матэрыялу, на якім будуць заснаваныя высновы.

Аб’ём concept note – не больш за 3000 знакаў. Аб’ём фінальнага артыкула – не менш за 10 000 знакаў.
Падаць заяўкуbutton arrow
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на e-mail: pm@scholarsforbelarus.org

Абарона персанальных дадзеных

Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя ў адпаведнасці з Агульным рэгламентам ЕС па абароне дадзеных (GDPR).

Кантралёр сабраных дадзеных – арганізацыя Akademisches Netzwerk Osteuropa e.V. Сабраныя дадзеныя не перадаюцца трэцім асобам. Мы не апублічваем імёны аўтараў, якія падаюць свае concept notes.

Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў