Метадалагічная лабараторыя па кантэнт-аналізе і інтэрпрэтацыі дадзеных

Метадалагічная лабараторыя па кантэнт-аналізе і інтэрпрэтацыі дадзеных

Даты: 11–15 чэрвеня 2025 г. Месца правядзення: Лодзь, Польшча Арганізатары: Цэнтр новых ідэй & Scholars for Belarus by akno e.V.

Цэнтр новых ідэй і Scholars for Belarus by akno e.V. запрашаюць вас прыняць удзел у Метадалагічнай лабараторыі па кантэнт-аналізе — інтэнсіўным трохдзённым семінары, які правядуць вядучыя эксперты Цэнтра новых ідэй, Алеся Руднік і Стас Гарэлік.

Мы заахвочваем да ўдзелу навукоўцаў, аналітыкаў і даследчыкаў з любых дысцыплін, якія хочуць узмацніць свае даследчыя кампетэнцыі ў аналізе тэкставых дадзеных.
Падаць заяўкуbutton arrow

Агляд семінара

Вы азнаёміцеся з асноўнымі прынцыпамі кантэнт-аналізу і яго прымянення, навучыцеся распрацоўваць схемы кадавання, выкарыстоўваць NvivoR для тэкставага аналізу, адбіраць і апрацоўваць дадзеныя, а таксама колькасна і якасна інтэрпрэтаваць вынікі. Асобная ўвага будзе нададзена дэзынфармацыі, яе тыпам і метадам яе выяўлення.

Вы таксама даведаецеся, як мова праграмавання R, «працоўны конік» дата-журналістыкі, можа паскорыць і спрасціць ваш аналіз. Вы навучыцеся ўдасканальваць сабраныя дадзеныя, напрыклад, аўтаматычна выдаляючы апіскі ці лішнія прабелы; візуалізаваць вынікі аналізу правільна і для розных аўдыторый; а таксама пазнаёміцеся з асновамі аўтаматызаванага тэкставага аналізу. Па выніках працы на семінары вы атрымаеце гатовы код, які пасля зможаце мадыфікаваць пад уласныя задачы, а таксама даведаецеся, дзе і як можна вучыцца R далей.

Калі ў вас ёсць даследчы праект з прымяненнем кантэнт-аналізу на стадыі распрацоўкі, падчас семінару эксперты могуць правесці для вас індывідуальную метадалагічную кансультацыю.

Працэс падачы заяўкі

Дэдлайн падачы заявак – 11 мая.

Усе выдаткі на харчаванне, пражыванне і праезд пакрываюцца Scholars for Belarus. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pm@scholarsforbelarus.org

Заяўку можна падаць праз форму
Падаць заяўкуbutton arrow
Будзем рады вашаму ўдзелу!

Метадалагічная лабараторыя па кантэнт-аналізе і інтэрпрэтацыі дадзеных